Мк 6, 45-52 | Друк |
09.01.2015 03:00

«Бачылі, як Ён ідзе па моры»

Калі насыцілася пяць тысяч мужчын, Езус адразу ж прымусіў Сваіх вучняў увайсці ў лодку і плысці перад Ім на другі бок да Бэтсаіды, пакуль Ён адпусціць людзей.

І адпусціўшы іх, Ён пайшоў на гару памаліцца.

Калі настаў вечар, лодка была на сярэдзіне мора, а Ён адзін на беразе. І, убачыўшы іх знясіленых веславаннем, бо вецер дзьмуў ім насустрач, каля чацвёртай варты ночы прыйшоў да іх, ідучы па моры, і хацеў прайсці міма іх.

Яны ж, бачылі, як Ён ідзе па моры, і падумалі, што гэта прывід, і закрычалі. Бо ўсе бачылі Яго і спалохаліся. Ён адразу загаварыў з імі і сказаў ім: Будзьце мужнымі, гэта Я, не бойцеся! І ўвашоў да іх у лодку, і вецер сціх.

Яны вельмі здзіўляліся ў душы, бо не зразумелі цуду з хлебам, таму што сэрца іх было скамянелае.

 
© 2003-2026 Catholic.by