Мц 13, 31-35 | Друк |
28.07.2014 03:00

«Зерне гарчычнае становіцца  дрэвам, так  што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго»

У той час:

Езус расказаў народу такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае падобнае да зерня гарчычнага, якое узяў чалавек і пасеяў на полі сваім. Хоць яно меншае за ўсялякае насенне, калі вырасце, бывае вышэйшым за іншыя расліны і становіцца  дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго.

Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць: Валадарства Нябеснае падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, пакуль не скісла ўсё. Усё гэтае Езус гаварыў народу прыпавесцямі і без прыпавесці не гаварыў ім, каб збылося сказанае прарокам, які кажа: адкрыю ў прыпавесцях вусны Мае, раскажу ўтоенае ад стварэння свету.

 
© 2003-2025 Catholic.by