Мц 24, 42-51 | | Друк | |
28.08.2014 03:00 |
«Будзьце гатовымі» У той час: Езус сказаў сваім вучням: Чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо разумееце, што, калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце. Хто ж верны і разумны слуга, якога Пан паставіў над хатнімі сваімі даваць ім спажытак у адпаведны час? Шчаслівы той слуга, якога, прыйшоўшы, гаспадар застане за гэтай справай. Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго. Калі ж гэта благі слуга і ён скажа ў сэрцы сваім: Не спяшаецца гаспадар мой, — і пачне біць сваіх супрацоўнікаў, есці і піць з п’яніцамі, то гаспадар гэтага слугі прыйдзе ў дзень, калі той не спадзяецца, і ў гадзіну, якой не ведае. І сурова пакарае яго, і прызначыць яму долю разам з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў. |