| Лк 11, 37-41 | | Друк | |
| 14.10.2014 03:00 |
|
«Давайце лепш міласціну, тады ўсё будзе ў вас чыстае» У той час: Калі Езус гаварыў, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. Ён прыйшоў і ўзлёг за сталом. Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам. Але Пан сказаў яму: Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю. Неразумныя, ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры? Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае. |