| Лк 13, 10-17 | | Друк | |
| 27.10.2014 03:00 |
|
«Гэтую дачку Абрагама, ці не трэба было вызваліць ад путаў у дзень шабату?»
У той час: Езус навучаў у суботу ў адной з сінагог. І вось была там жанчына, якая васемнаццаць гадоў мела духа немачы: яна была згорбленая і зусім не магла выпрастацца. Езус, калі ўбачыў яе, паклікаў і сказаў ёй: Жанчына, ты вызвалена ад немачы сваёй. І ўсклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася, і пачала славіць Бога. Але кіраўнік сінагогі, абураючыся, што Езус аздаравіў у суботу, сказаў народу: Ёсць шэсць дзён, у якія трэба працаваць: тады і прыходзьце аздараўляцца, а не ў дзень шабату. Тады Пан сказаў яму ў адказ: Крывадушнік, ці не адвязвае кожны з вас у суботу вала, ці асла свайго ад жолаба і не вядзе піць? А гэтую дачку Абрагама, якую звязаў сатана ўжо васемнаццаць гадоў назад, ці не трэба было вызваліць ад гэтых путаў у дзень шабату? Калі ж Ён сказаў так, усе праціўнікі Яго засаромеліся, а ўвесь народ радаваўся ўсім слаўным учынкам Ягоным.
|