Лк 21, 34-36 | Друк |
29.11.2014 03:00
«Чувайце, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца»
У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым.
 
© 2003-2026 Catholic.by