Мц 8, 23-27 | | Друк | |
01.07.2014 03:00 |
«Устаўшы, забараніў вятрам і мору, і настала вялікая ціша» У той час:
Калі Езус увайшоў у човен, увайшлі за Ім Ягоныя вучні. І вось пачалася вялікая бура на моры, так што човен накрывалі хвалі. А Ён спаў. І, падышоўшы, яны разбудзілі Яго, кажучы: Пане, ратуй, мы гінем. А Ён кажа ім: Чаго вы спалохаліся, малой веры? Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і настала вялікая ціша. А людзі дзівіліся і казалі: Хто Ён такі, што і вятры, і мора слухаюцца Яго? |