| Лк 4,38–44 | | Друк | |
| 02.09.2015 03:00 |
|
«Таксама іншым гарадам Мне трэба абвяшчаць Добрую Навіну, бо для гэтага Я пасланы»
Езус пакінуў сінагогу і прыйшоў у дом Сымона. Між тым моцная гарачка ахапіла Сымонаву цешчу. І прасілі Яго за яе. Стаўшы над ёю, Езус забараніў гарачцы, і тая пакінула яе. Жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала ім. На захадзе сонца ўсе, хто меў хворых на розныя немачы, прыводзілі іх да Езуса. Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, аздараўляў іх. І шмат з каго выходзілі злыя духі, якія крычалі, кажучы: Ты — Сын Божы! Але Ён забараняў і не дазваляў ім казаць, бо яны ведалі, што Ён Месія. Калі настаў дзень, Езус выйшаў і скіраваўся ў пустыннае месца. А людзі шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не сыходзіў ад іх. Але Ён сказаў ім: Таксама іншым гарадам Мне трэба абяшчаць Добрую Навіну аб Валадарстве Божым, бо для гэтага Я пасланы. І прапаведаваў у сінагогах Юдэі. |