Лк 16, 1-8 | Друк |
06.11.2015 03:00

«Сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення»

У той час:

Казаў Езус сваім вучням: Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. І паклікаўшы яго, сказаў яму: Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу з кіравання свайго, бо ўжо не можаш быць эканомам.

Тады эканом сказаў сам сабе: Што мне рабіць, бо гаспадар  мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сілаў, жабраваць саромеюся. Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам.

 
© 2003-2026 Catholic.by