Мц 25, 31-40 | Друк |
11.11.2014 03:00

«Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі»

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. 

Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. 

Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; 
прагнуў, і вы напаілі Мяне;
быў падарожным, і вы прынялі Мяне; 
быў голы, і вы апранулі Мяне; 
быў хворы, і вы адведалі Мяне; 
быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне...

 
© 2003-2026 Catholic.by