Лк 21, 29-33 | Друк |
27.11.2015 03:00

«Калі ўбачыце, што гэта адбываецца, ведайце, што наблізілася Валадарства Божае»

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Паглядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы. Калі яны ўжо распускаюцца, то, убачыўшы гэта, ведаеце самі, што ўжо блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што гэта адбываецца, ведайце, што наблізілася Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам, не міне пакаленне гэтае, як усё збудзецца. Неба і зямля пройдуць, слова ж Маё не праміне.

 
© 2003-2026 Catholic.by