| Лк 10, 21-24 | | Друк | |
| 02.12.2014 03:00 |
|
«Езус узрадаваўся ў Духу Святым» У той час ўзрадаваўся Езус у Духу Святым і сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо такое было Тваё ўпадабанне. Усё перададзена мне Айцом Маім, і ніхто не ведае, хто ёсць Сын, апроч Айца, і хто ёсць Айцец, апроч Сына і таго, каму Сын хоча адкрыць. І, звярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: Шчаслівыя вочы, якія бачаць тое, што бачыце вы! Бо кажу вам, што многія прарокі і каралі хацелі ўбачыць тое, што бачыце вы — і не ўбачылі, і чуць тое, што чуеце вы — і не пачулі. |