| Мц 2, 13–18 | | Друк | |
| 28.12.2015 03:00 |
|
«Ірад паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме» Калі мудрацы адышлі, вось, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго, і ўцякай у Егіпет і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет. І быў там да смерці Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: З Егіпта паклікаў Я Сына Майго. Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме і ва ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і менш, паводле часу, які выведаў ад мудрацоў. Тады збылося сказанае прарокам Ераміяй, які кажа: Голас у Раме чутны, плач і лямант вялікі. Рахіль аплаквае дзяцей сваіх і не хоча суцешыцца, бо іх няма. |