| Мк 3, 1-6 | | Друк | |
| 20.01.2016 03:00 |
|
«У шабат належыць душу ўратаваць, ці загубіць» У той час: Езус зноў увайшоў у сінагогу. Быў там чалавек, які меў паралізаваную руку. І сачылі за Езусам, ці не вылечыць таго ў шабат, каб абвінаваціць Яго. І сказаў Ён чалавеку з паралізаванай рукою: Стань пасярэдзіне. А ў іх запытаўся: У шабат належыць рабіць дабро, ці зло, душу ўратаваць, ці загубіць? Але яны маўчалі. Паглядзеўшы на іх з гневам, засмучаны жорсткасцю іх сэрцаў, сказаў таму чалавеку: Працягні руку. Той працягнуў, і стала здаровай рука ягоная. А фарысеі, выйшаўшы, адразу сабралі з прыхільнікамі Ірада нараду супраць Езуса, каб загубіць Яго. |