| Мк 3, 13-19 | | Друк | |
| 22.01.2016 03:00 |
|
«Паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў» У той час: Езус узышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. І выбраў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. Выбраў Ён Дванаццаць: Сымона, якому даў імя Пётр, Якуба, сына Зэбэдэя, і Яна, брата Якуба, і даў ім імёны Боанэргес, што азначае «сыны грому». І Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба, сына Алфея, і Тадэвуша, і Сымона Кананіта, і Юду Іскарыёта, які і выдаў Яго. |