| Ян 5, 1-3а. 5-16 | | Друк | |
| 08.03.2016 03:00 |
|
«І адразу выздаравеў той чалавек» Было юдэйскае свята, і Езус прыйшоў у Ерузалем. А ў Ерузалеме, каля Авечай Брамы ёсць купальня, якая па-габрэйску называецца Бэтэзда і якая мае пяць бабінцаў. У іх ляжала мноства хворых, сляпых, кульгавых, паралізаваных. Быў там адзін чалавек, які хварэў трыццаць восем гадоў. Калі Езус убачыў, што ён ляжыць, і даведаўся, што ён хварэе ўжо доўгі час, кажа яму: Ці хочаш быць аздароўленым? Хворы адказаў Яму: Пане, я не маю чалавека, які апусціў бы мяне ў купальню, калі ўзварушыцца вада. Пакуль я іду, іншы ўжо сыходзіць перада мною. Езус кажа яму: Устань, вазьмі ложа сваё і хадзі. І адразу выздаравеў той чалавек, узяў ложа сваё і пачаў хадзіць. А ў гэты дзень быў шабат. Таму юдэі сказалі аздароўленаму: Сёння шабат, нельга табе насіць тваё ложа. Ён адказаў ім: Той, хто аздаравіў мяне, сказаў мне: вазьмі ложа сваё і хадзі. У яго спыталіся: Хто той чалавек, які сказаў табе: вазьмі і хадзі? Але аздароўлены не ведаў, хто гэта быў, бо Езус знік у натоўпе, які быў у гэтым месцы. Потым Езус знайшоў яго ў святыні і сказаў яму: Вось ты выздаравеў. Не грашы больш, каб не здарылася з табою чаго горшага. Чалавек гэты пайшоў, расказаў юдэям, што гэта Езус аздаравіў яго. Таму юдэі пераследавалі Езуса, бо Ён зрабіў гэта ў шабат. |