Ян 5, 31-47 | Друк |
10.03.2016 03:00

«Майсей — вось абвінаваўца ваш, на якога вы спадзеяцеся»

У той час:

Езус сказаў юдэям: Калі б Я сведчыў пра самога сябе, то сведчанне Маё не было б праўдзівае. Але ёсць іншы, хто сведчыць пра Мяне. І Я ведаю, што праўдзівае сведчанне, якім ён сведчыць пра Мяне.

Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў светачам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным.

Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне. І Айцец, які паслаў Мяне, сам засведчыў пра Мяне. Вы ніколі не чулі голасу Ягонага, і не бачылі аблічча  Яго; і не маеце слова Ягонага, якое б жыло ў вас, бо не верыце ў таго, каго Ён паслаў.

Вы даследуеце Пісанне, бо думаеце, што ў ім вы маеце жыццё вечнае; а яны і ёсць тым, што сведчыць пра Мяне. Але вы не хочаце прыйсці да Мяне, каб мець жыццё...

 
© 2003-2026 Catholic.by