Ян 3, 7b–15 | Друк |
05.04.2016 03:00

Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага

У той час Езус сказаў Нікадэму:

 Трэба нарадзіцца нанова. Дух вее там, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, адкуль прыходзіць і куды ідзе. Так ёсць з кожным, хто нарадзіўся ад Духа.

 Нікадэм сказаў яму ў адказ: Як гэта можа стацца?

 Езус, адказваючы, сказаў яму: Ты настаўнік Ізраэля і не ведаеш гэтага? Сапраўды, сапраўды кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што ўбачылі, а сведчання нашага не прымаеце. Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы не верыце, то як паверыце, калі скажу вам пра нябеснае? Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага. І як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае.

 
© 2003-2026 Catholic.by