Калі настаў вечар, вучні Езуса сышлі да мора, селі ў човен і паплылі
на другі бераг мора ў Кафарнаум. Ужо цямнела, а Езус не прыходзіў да іх.
Дзьмуў моцны вецер, і мора хвалявалася.
Калі праплылі каля
дваццаці пяці ці трыццаці стадыяў, убачылі Езуса, які ішоў па моры і
набліжаўся да чаўна, і спалохаліся. Ён жа сказаў ім: Гэта Я, не бойцеся.
Хацелі ўзяць Яго ў човен, але човен адразу прыстаў да берага, куды яны
плылі.