| Ян 21, 1-14 | | Друк | |
| 10.04.2016 03:00 |
|
А Ён сказаў ім: Закінце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы. У той час: Езус зноў з’явіўся вучням сваім каля
Тыберыядскага мора. А з’явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы
Блізня, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з
вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: Іду лавіць рыбу. Яны адказалі яму: І
мы пойдзем з табою. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не
злавілі. Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні
не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: Дзеці, ці маеце чаго
з’есці? Яны адказалі Яму: Не. А Ён сказаў ім: Закінце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы. Тады
вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: Гэта Пан. Калі Сымон Пётр
пачуў, што гэта Пан, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў
мора. А іншыя вучні прыплылі на чаўне, бо недалёка былі ад берага,
локцяў каля двухсот, а сетку з рыбай цягнулі за сабою. І калі
выйшлі на бераг, убачылі раскладзенае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу
і хлеб. І сказаў ім Езус: Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі.
Пайшоў Сымон Пётр і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх
было сто пяцьдзесят тры. І хоць іх было столькі, сетка не парвалася.
Кажа ім Езус: Хадзіце ж, снедайце! Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў
Яго: Хто Ты? – бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і
падаў ім, а таксама і рыбу. |