Ян 13, 16-20 | Друк |
21.04.2016 03:00

Хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае

Калі Езус абмыў вучням ногі, сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга не большы за свайго гаспадара, і пасланец не большы за таго, хто паслаў яго. Калі гэта ведаеце і чыніце так, вы шчаслівыя.

Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю, каго абраў. Але, каб збылося Пісанне: Хто ёсць са Мною хлеб, падняў на Мяне сваю пяту. Цяпер, перш чым гэта станецца, кажу вам, каб, калі станецца, вы паверылі, што гэта Я.

Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто Мяне прымае, прымае таго, хто паслаў Мяне.

 

 
© 2003-2026 Catholic.by