| Ян 15, 18-21 | | Друк | |
| 30.04.2016 03:00 |
|
Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вось запаведзь Мая,
каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай
любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Вы
сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас
слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў
сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. |