| Ян 14, 6–14 | | Друк | |
| 03.05.2016 03:00 |
|
Калі аб чым папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта. У той час: Езус сказаў яму: Я — дарога, і праўда, і жыццё.
Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Калі б вы ведалі
Мяне, ведалі б і Айца Майго. І адгэтуль ужо Яго ведаеце і бачылі. Філіп кажа Яму: Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам. Адказаў
яму Езус: Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто Мяне
бачыў, бачыў і Айца. Дык чаму ты кажаш: Пакажы нам Айца? Ці ты не верыш,
што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу.
Але Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы свае. Верце Мне, што Я ў Айцу і
Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх учынкаў. |