Мк 14, 22-25 | Друк |
19.05.2016 03:00

Гэта кроў Мая новага запавету, якая за многіх праліваецца

У той час:

І калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім, кажучы: «Бярыце, гэта Цела Маё».

І, узяўшы келіх, узнёс падзяку і даў ім; і пілі з яго ўсе.

І сказаў ім: «Гэта кроў Мая новага запавету, якая за многіх праліваецца.

Сапраўды кажу вам, што ўжо не буду піць ад плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць яго новым у Валадарстве Божым».

 
© 2003-2026 Catholic.by