Мк 10, 13-16 | Друк |
21.05.2016 03:00

Хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго.

У той час:

Прыносілі да Езуса дзяцей, каб ён дакрануўся да іх. Вучні ж дакаралі іх. А Езус, убачыўшы гэта, абурыўся і сказаў ім: Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго. І, абдымаючы іх, ускладаў на іх рукі і благаслаўляў.
 
© 2003-2026 Catholic.by