| Мк 12, 1-12 | | Друк | |
| 30.05.2016 14:14 |
|
Няўжо вы не чыталі гэтага ў Пісанні: Камень, які адкінулі будаўнікі, стаў галавою вугла. У той час: Езус пачаў гаварыць да першасвятароў, кніжнікаў і старэйшын у прыпавесцях: Адзін
чалавек пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў давіла ў ім
і пабудаваў вежу, аддаў яго вінаградарам і з’ехаў. А ў адпаведны час
паслаў да вінагарадараў слугу, каб той ўзяў у вінаградараў частку
ўраджаю вінаградніку. Але яны схапілі яго, збілі і адаслалі ні з чым. Ён
зноў паслаў да іх іншага слугу, і гэтаму разбілі галаву і зняважылі.
Паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, і шмат іншых ці пабілі, ці пазабівалі.
Маючы яшчэ аднаго, умілаванага сына, паслаў яго апошнім да
іх, кажучы: Пасаромеюцца сына майго. Але вінаградары сказалі адзін
аднаму: Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго, і спадчына будзе наша. І,
схапіўшы, забілі яго і выкінулі прэч з вінаградніку. Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён пойдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым. Няўжо
вы не чыталі гэтага ў Пісанні: Камень, які адкінулі будаўнікі, стаў
галавою вугла. Ад Пана сталася гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых. |