| Лк 9, 28b–36 | | Друк | |
| 06.08.2016 03:00 |
|
Калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся
У той час: Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на
гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і
вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а
былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны
адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме. Пётр і тыя, хто быў разам
з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух
мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль,
Пётр сказаў Езусу: Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры:
адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі. Не ведаў ён, што
казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся
яны, калі ўвайшлі ў воблака. А з воблака пачуўся голас, які казаў: Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце. І калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін. |