| Мц 25, 1-13 | | Друк | |
| 09.08.2016 09:43 |
|
Якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле У той час: Езус
расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае будзе
падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач
жаніху. Пяць з іх было неразумных, а пяць — мудрых. Неразумныя, узяўшы
свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі
ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і
паснулі. Але
сярод ночы ўзняўся крык: Вось жаніх, выходзьце яму насустрач. Тады
ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж
сказалі мудрым: Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць. А
мудрыя адказалі: Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто
прадае, і купіце сабе. Калі
ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх і тыя, якія былі падрыхтаваныя,
увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і
астатнія панны ды кажуць: Пане, пане, адчыні нам. Ён жа сказаў ім у
адказ: Сапраўды кажу вам: не ведаю вас. Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны. |