|
10.08.2016 03:00 |
|
Хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды
кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца
адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё,
загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае
яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і
дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой.
|