|
11.08.2016 03:00 |
|
Вы, якія пайшлі за Мною, у сто разоў больш атрымаеце
У той час:
Пётр сказаў Езусу ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і
пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу
вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы
сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах,
каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя
пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці
землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае.
|