| Мц 19, 3-12 | | Друк | |
| 12.08.2016 03:00 |
|
Няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог У той час: Падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, пыталіся: Ці дазволена чалавеку з усялякай прычыны разводзіцца з жонкаю сваёю? Ён
сказаў ім у адказ: Хіба не чыталі вы, што Створца спачатку стварыў іх
мужчынам і жанчынай. І сказаў: Таму пакіне мужчына бацьку і маці і
злучыцца з жонкай сваёй, і абое стануць адным целам. Таму яны ўжо не
двое, але адно цела. Таму няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў
Бог. Тады яны сказалі Яму: Чаму ж Майсей загадаў даць разводны ліст і адпусціць яе. Езус
сказаў ім: Майсей з-за ўпартасці вашых сэрцаў дазволіў вам разводзіцца
са сваімі жонкамі, аднак спачатку так не было. А Я кажу вам: Хто
развядзецца з жонкаю сваёю не з-за распусты і ажэніцца з іншаю, той
чужаложыць. Сказалі Яму вучні Ягоныя: Калі такія адносіны чалавека з жонкаю, то лепш не жаніцца. Ён
сказаў ім: Не ўсе могуць прыняць гэтае слова, але тыя, каму дадзена. Бо
ёсць скапцы, якія нарадзіліся такімі з улоння маці; ёсць скапцы, якіх
людзі спаклалі; і ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля
Валадарства Нябеснага. |