|
14.08.2016 03:00 |
|
Агонь прыйшоў Я кінуць
на зямлю і як жа хачу, каб ён ўжо разгарэўся
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Агонь прыйшоў Я кінуць
на зямлю і як жа хачу, каб ён ўжо разгарэўся. Хростам павінен Я
ахрысціцца і як жа пакутую, пакуль гэта не споўніцца. Думаеце, што Я
прыйшоў даць зямлі спакой? Не, кажу вам, не спакой, але раздзяленне. Бо з
гэтага часу пяцёра ў адным доме будуць падзеленыя, трое супраць дваіх і
двое супраць траіх. Бацька будзе супраць сына, і сын супраць бацькі, маці супраць дачкі, і дачка супраць маці, свякроў супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць свекрыві сваёй.
|