|
16.08.2016 03:00 |
|
У Бога ўсё магчыма.
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам:
цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае. І яшчэ кажу вам: Лягчэй
вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства
Божае.
Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены?
Паглядзеўшы, Езус сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма.
Тады
Пётр сказаў Яму ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык
што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым
стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы,
якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць
дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці
братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў
сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае. І шмат першых стане
апошнімі, і апошніх — першымі.
|