| Мц 20, 1-16a | | Друк | |
| 17.08.2016 11:41 |
|
Вазьмі сваё і ідзі У той час Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: Валадарства
Нябеснае падобнае да гаспадара дому, які выйшаў на світанні наняць
работнікаў у вінаграднік свой. Дамовіўшыся з работнікамі па дынару за
дзень, ён паслаў іх у вінаграднік свой. Пасля ён выйшаў каля
трэцяй гадзіны і, убачыўшы іншых, якія стаялі на рынку без працы, cказаў
ім: Ідзіце і вы ў вінаграднік мой, і я справядліва заплачу вам. Яны
пайшлі. Зноў выйшаўшы каля шостай і дзевятай гадзіны, зрабіў тое самае. Выйшаўшы
каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы, і
сказаў ім: Чаму вы стаіце тут цэлы дзень без працы? Яны сказалі яму: Нас
ніхто не наняў. Ён кажа ім: Ідзіце і вы ў вінаграднік. Калі ж
настаў вечар, гаспадар вінаградніку сказаў свайму эканому: Пакліч
работнікаў і заплаці, пачаўшы з апошніх да першых. I тыя, хто прыйшоў
каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынары. Тыя, што прыйшлі першымі,
думалі, што атрымаюць больш, але яны таксама атрымалі па дынары. |