| Мц 24, 42-51 | | Друк | |
| 25.08.2016 16:36 |
|
Будзьце гатовыя У той час: Езус сказаў сваім вучням: Чувайце, бо не
ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо разумееце, што, калі б гаспадар
дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не даў бы
падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў
тую гадзіну, калі вы не думаеце. Хто ж верны і разумны слуга,
якога Пан паставіў над хатнімі сваімі даваць ім спажытак у адпаведны
час? Шчаслівы той слуга, якога, прыйшоўшы, гаспадар застане за гэтай
справай. Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго. |