| Лк 7, 11-17 | | Друк | |
| 27.08.2016 03:00 |
|
Хлопча, кажу табе, устань У той час: Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім
ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да
гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая
была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан
злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач. І падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. І сказаў: Хлопча, кажу табе, устань. Мёртвы
сеў і пачаў гаварыць. І Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў
страх, і славілі Бога, кажучы: Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог
наведаў свой народ. |