| Лк 4, 38–44 | | Друк | |
| 31.08.2016 03:00 |
|
Таксама іншым гарадам Мне трэба абяшчаць Добрую Навіну аб Валадарстве Божым, бо для гэтага Я пасланы. У той час: Езус пакінуў сінагогу і прыйшоў у дом Сымона. Між тым моцная гарачка ахапіла Сымонаву цешчу. І прасілі Яго за яе. Стаўшы над ёю, Езус забараніў гарачцы, і тая пакінула яе. Жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала ім. На
захадзе сонца ўсе, хто меў хворых на розныя немачы, прыводзілі іх да
Езуса. Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, аздараўляў іх. І шмат з
каго выходзілі злыя духі, якія крычалі, кажучы: Ты — Сын Божы! Але Ён
забараняў і не дазваляў ім казаць, бо яны ведалі, што Ён Месія. Калі
настаў дзень, Езус выйшаў і скіраваўся ў пустыннае месца. А людзі
шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не сыходзіў ад іх.
Але Ён сказаў ім: Таксама іншым гарадам Мне трэба абяшчаць Добрую Навіну аб Валадарстве Божым, бо для гэтага Я пасланы. |