|
14.09.2016 03:00 |
|
Павінен быць узвышаны Сын Чалавечы.
У той час:
Езус сказаў Нікадэму: Ніхто не ўзышоў на неба,
акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага. І як Майсей узвысіў змяю
ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто
верыць у Яго меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына
свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў
жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але
каб свет быў збаўлены праз Яго.
|