Лк 8, 16-18 | Друк |
19.09.2016 03:00

«Свечку ставяць на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло».

У той час:

Езус сказаў народу: Ніхто, запаліўшы свечку, не хавае яе пад начынне і не ставіць пад ложак, але ставіць яе на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло. Бо няма нічога схаванага, што б не стала яўным, і нічога таемнага, пра што б не стала вядома і што б не выявілася. Таму зважайце, як слухаеце. Бо, хто мае, таму дадасца, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што, як здaецца яму, ён мае.

 

 
© 2003-2026 Catholic.by