| Лк 9, 7-9 | | Друк | |
| 22.09.2016 03:00 |
|
«Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы?» У той час: Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася
Езусам і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян уваскрос з мёртвых;
другія, што з’явіўся Ілля; іншыя ж, што паўстаў нехта з даўніх прарокаў.
Але Ірад казаў: Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія
рэчы?
|