| Лк 11, 47-54 | | Друк | |
| 13.10.2016 03:00 |
|
«Няхай спагнаная будзе з пакалення гэтага ўся кроў прарокаў, ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі». У той час: Сказаў Пан: Гора вам, таму што будуеце грабніцы
прарокам, а бацькі вашыя пазабівалі іх. Гэтым вы сведчыце пра ўчынкі
бацькоў вашых і згаджаецеся з гэтым: яны пазабівалі іх, а вы будуеце. Таму
і Мудрасць Божая сказала: Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і некаторых
заб’юць і будуць пераследаваць. Няхай спагнаная будзе з пакалення
гэтага ўся кроў прарокаў, пралітая ад стварэння свету, ад крыві Абэля аж
да крыві Захарыі, забітага паміж алтаром і святыняй. Сапраўды кажу вам:
спагнаная будзе з гэтага пакалення. Гора вам, кніжнікам, таму што забралі ключ пазнання. Самі не ўвайшлі і перашкодзілі тым, хто ўваходзіў.
|