| Лк 18, 1-8 | | Друк | |
| 16.10.2016 03:00 |
|
«Бог абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго». У той час: Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое,
што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: У адным горадзе быў суддзя,
які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна
ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: Абарані мяне ад праціўніка
майго. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе:
Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая
ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш
дакучаць мне. І сказаў Пан: Паслухайце, што кажа
несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія
просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што
неўзабаве абароніць іх.
|