| Лк 13, 10-17 | | Друк | |
| 24.10.2016 03:00 |
|
«Гэтую дачку Абрагама, ці не трэба было вызваліць ад путаў у дзень шабату?» У той час: Езус навучаў у суботу ў адной з сінагог. І вось
была там жанчына, якая васемнаццаць гадоў мела духа немачы: яна была
згорбленая і зусім не магла выпрастацца. Езус, калі ўбачыў яе, паклікаў і
сказаў ёй: Жанчына, ты вызвалена ад немачы сваёй. І ўсклаў на яе рукі, і
яна адразу выпрасталася, і пачала славіць Бога. Але кіраўнік
сінагогі, абураючыся, што Езус аздаравіў у суботу, сказаў народу: Ёсць
шэсць дзён, у якія трэба працаваць: тады і прыходзьце аздараўляцца, а не
ў дзень шабату. Тады Пан сказаў яму ў адказ: Крывадушнік, ці
не адвязвае кожны з вас у суботу вала, ці асла свайго ад жолаба і не
вядзе піць? А гэтую дачку Абрагама, якую звязаў сатана ўжо васемнаццаць
гадоў назад, ці не трэба было вызваліць ад гэтых путаў у дзень шабату?
|