| Лк 13, 1-9 | | Друк | |
| 22.10.2016 03:00 |
|
«Калі не пакаецеся, усе таксама загінеце». У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх
Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус сказаў ім на гэтае: Думаце, што гэтыя
галілеяне былі большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі?
Не, кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што
тыя васемнаццаць, на якіх звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі
больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Ерузалеме? Не, кажу вам, але
калі не пакаецеся ўсе таксама загінеце. І расказаў вось якую
прыпавесць: Адзін чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу
і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. І сказаў вінаградару: Вось я
трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы, і не знаходжу.
Ссячы яе. Навошта яна займае зямлю?
|