Лк 14, 12-14 | Друк |
31.10.2016 03:00

«Не кліч сяброў тваіх, але кліч убогіх, калекаў».

У той час:

Езус сказаў кіраўніку фарысеяў, які запрасіў Яго: Калі наладжваеш абед ці вячэру, не кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родных тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны цябе ў адказ не паклікалі, і ты атрымаў бы адплату.

Але, калі наладжваеш гасціну, кліч убогіх, калекаў, кульгавых, невідушчых, і шчаслівы будзеш, што яны не маюць як адплаціць табе, бо адплаціцца табе ў дзень уваскрасення справядлівых.

 

 
© 2003-2026 Catholic.by