|
06.11.2016 03:00 |
|
«Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых».
У той час:
Езус сказаў ім: Дзеці гэтага веку жэняцца і
выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з
мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не
змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі
ўваскрасення. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра
куст, калі назваў Пана «Богам Абрагама, і Богам Ісака, і Богам Якуба».
Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць.
|