Лк 21, 12-19 | Друк |
23.11.2016 03:00

«Усе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе».

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё.  І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя.

Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе.

Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае.

 

 
© 2003-2026 Catholic.by