|
26.11.2016 03:00 |
|
«Чувайце, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца».
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Зважайце ж на сябе,
каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі
клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён
прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і
маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і
стаць перад Сынам Чалавечым.
|