Мц 3, 1-12 | | Друк | |
04.12.2016 03:00 |
«Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і
казаў: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Бо гэта той, пра
каго сказаў прарок Ісая: Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце
дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму. Сам жа Ян меў адзенне з
вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была саранча
і дзікі мёд. Тады Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана выходзілі
да Яго. І прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы свае грахі. Убачыўшы
многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў
ім: Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад надыходзячага гневу?
Прынясіце ж годны плён пакаяння, і не думайце казаць у думках сваіх: Наш
айцец — Абрагам. Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узняць
дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае
дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь.
|