11.12.2016 03:00 |
«Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага».
У той час:
Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў
вучняў сваіх спытаць Яго: Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць
іншага? І сказаў ім Езус у адказ: Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і
бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавы ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і
глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І
шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне.
Калі ж яны
пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: На што выйшлі вы ў пустыню
глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець?
На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто носіць мяккія шаты,
знаходзяцца ў каралеўскіх дамах. На што вы хадзілі глядзець? На прарока?
Так, кажу вам, і нават больш, чым на прарока. Гэта той, пра каго
напісана: Вось Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе Табе
дарогу. Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы
за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве — большы за яго.
|